Рээвакуацыя вымушаных мігрантаў з Беларусі: удзел беларускіх бежанскіх арганізацый у каардынацыі працэсу (1917–1918)
Autor: | Виталий Григорьевич Корнелюк |
---|---|
Jazyk: | Belarusian<br />English<br />Russian |
Rok vydání: | 2017 |
Předmět: | |
Zdroj: | Журнал Белорусского государственного университета: История, Iss 4, Pp 41-49 (2017) |
Druh dokumentu: | article |
ISSN: | 2520-6338 2617-4006 |
Popis: | Вывучаецца адна з самых складаных старонак гісторыі вымушанай міграцыі з Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны – рээвакуацыя 1917–1918 гг. Даследуюцца месца і маштаб удзелу беларускіх бежанскіх арганізацый у каардынацыі гэтага працэсу. Адзначана, што працягласць рээвакуацыі і ўдзел у ёй прадстаўнікоў улады, якая змянялася ў Расіі ў ходзе рэвалюцыйных узрушэнняў некалькі разоў, дазваляюць убачыць магчымасці ўздзеяння на беларускіх бежанцаў розных палітычных сіл, у тым ліку беларускіх. На падставе новых матэрыялаў Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, матэрыялаў перыядычнага друку 1917–1918 гг. і найноўшых даследаванняў па гісторыі бежанства сцвярджаецца, што ўцекачы палохалі палітыкаў сваёй разнастайнасцю, а таксама звязаным з іх прысутнасцю комплексам бытавых праблем, прыярытэтных у параўнанні з пытаннямі палітычнага ўплыву для саміх мігрантаў. Зроблена выснова аб вельмі абмежаваным уплыве на бежанцаў з боку беларускіх палітыкаў. Выказана думка пра тое, што ключавое ўздзеянне на мігрантаў у ходзе рээвакуацыі аказвалі савецкія органы ўлады, якія імкнуліся трымаць пад кантролем усе аспекты дэпартацыі насельніцтва. |
Databáze: | Directory of Open Access Journals |
Externí odkaz: |