Popis: |
Сувалаў, А. М. Этнагенез і этнічная гісторыя беларусаў у поглядах М. В. Каяловіча / А. М. Сувалаў // Вестник Академии МВД Республики Беларусь. - 2008. - № 1. - С. 31 - 35. Аналізуюцца погляды аднаго з бацькоў заходнерускай ідэалогіі М.В. Каяловіча на этнагенез і этнічную гісторыю беларусаў. Разглядаюцца пануючыя палажэнні гістарыяграфіі XIX ст. на этнагенетычныя працэсы Усходняй Еўропы, вызначаюцца фактары, якія аказалі дамінуючы ўплыў на фарміраванне поглядаў даследчыкаў адносна беларусаў. Аналізіруецца сітуацыя, у адпаведнасці з якой у якасці этнічнай асновы беларусаў М.В. Каяловіч выдзяляў толькі ўсходнеславянскія плямёны крывічоў і дрыгавічоў, не ўказаўшы радзімічаў. Не ўказваліся ў ліку этнічнай асновы беларусаў і неславянскія элементы. Робіцца выснова, што падставу падобнага ігнаравання трэба бачыць не столькі ў навуковых падыходах, колькі ў палітычных перакананнях М.В. Каяловіча і ва ўстаноўках заходнерускай ідэалогіі. Акцэнтуецца ўвага на агульным значэнні постаці М.В. Каяловіча ў фарміраванні поглядаў расійскай гістарыяграфіі на беларускую праблематыку. |