Зборнік «Рассказы на белорусском наречии» (1863): канкрэтна-гістарычны кантэкст, рэцэпцыя і ідэйна-мастацкія асаблівасці

Jazyk: běloruština
Rok vydání: 2023
Předmět:
Popis: Артыкул прысвечаны вывучэнню акалічнасцей публікацыі празаічнага зборніка «Рассказы на белорусском наречии» (1863). Яго выданне стала неардынарным фактам у гісторыі беларускай літаратуры і кніжнай культуры Беларусі ХІХ ст. Прасочваюцца складаныя шляхі рэцэпцыі кнігі ў айчынным літаратуразнаўстве. Па прычыне прапагандысцкага і праўрадавага характару зместу твораў, ідэалагічнай заангажаванасці ананімных аўтараў паўстала дыскусія і неадназначныя ацэнкі, дадзеныя даследчыкамі ў савецкі перыяд. Зборнік быў надрукаваны ў сувязі з нерэалізаваным праектам заснавання ў Вільні афіцыйнага беларускамоўнага часопіса. Пацвярджаецца, што ініцыятарам выдання выступіў апякун Віленскай навучальнай акругі А. П. Шырынскі – Шыхматаў. Ён выкарыстаў «Рассказы…» як кнігу для чытання ў пачатковых школах акругі. Аналізуецца жанравая спецыфіка і ідэйна-мастацкія асаблівасці твораў у кантэксце сацыякультурных працэсаў у асяроддзі краёвага сялянства. Агульныя рысы вобразнасці як уласцівай мастацтву формы адлюстравання жыцця, праяўляюцца ў зборніку ў разнастайных прыёмах і карэлююць з гістарычнай абстаноўкай, якая вызначыла і наклала свой адбітак на метад і жанры ананімных аўтараў. Ідэі і пафас іх твораў былі скіраваны на фарміраванне этнаканфесійнай ідэнтычнасці беларусаў.
Databáze: OpenAIRE