Эвалюцыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы народнай асветы і кадравага забеспячэння школы Беларусі ў канцы ХІХ ст

Jazyk: běloruština
Rok vydání: 2022
Předmět:
Popis: У артыкуле разглядаецца праблема эвалюцыі адукацыйнай палітыкі самаўладдзя ў канцы ХІХ ст. Падкрэсліваецца, што тэндэнцыі і накірункі развіцця дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі былі абумоўлены агульнай палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыяй у краіне, а таксама пад’ёмам грамадска-педагагічнага руху за дэмакратызацыю народнай адукацыі. Паказана, што Міністэрства народнай асветы клапацілася не столькі аб распаўсюджванні асветы, колькі аб ахове яе «разумнымі абмежаваннямі», што выражалася ў пашырэнні сеткі царкоўных школ, стрымліванні падрыхтоўкі педагагічных кадраў, устанаўленні строгага нагляду за прафесійнай дзейнасцю настаўнікаў. У адпаведнасці са сваімі палітыка-ідэалагічнымі мэтамі царызм фарміраваў «ідэальнага працаўніка»: адданага царкве, прастолу, сціплага, непрыкметнага і паслухмянага, які ў сваёй педагагічнай дзейнасці павінен быў праводзіць афіцыйны курс і апірацца на такія сацыяльна-палітычныя і духоўныя каштоўнасці, як самаўладдзе, праваслаўе, народнасць
Databáze: OpenAIRE