Літаратурная рэпрэзентацыя Беларусі ў Чэхаславакіі і адметнасці крос-культурных камунікацый 1920-х гг

Jazyk: běloruština
Rok vydání: 2021
Předmět:
Popis: Вынікам архіўна-пошукавай, навукова-даследчай дзейнасці стала магчымасць запачаткавання асобнага культуралагічнага дыскурсу, звязанага з культурна-асветніцкай, літаратурнай, навуковай дзейнасцю беларускай калоніі ў Чэхаславакіі. Стварэнне грунтоўнай факталагічнай базы, ажыццёўленае за апошнія два дзесяцігоддзі гісторыкамі і філолагамі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, дазваляюць вылучыць мастацкую літаратуру, перакладчыцкую дзейнасць, выдавецкую практыку ў якасці асобных кампанентаў нацыянальнай рэпрэзентатыўнасці ў розных еўрапейскіх краінах. Пры гэтым істотна пашыраецца пералік творчых асоб, чые імёны ў ранейшых даследаваннях не фігуравалі ў сувязі з рэалізацыяй свайго мастацкага патэнцыялу. Праца з беларускімі і замежнымі архіўнымі зборамі дазваляе ўзнавіць механізмы міжнароднага супрацоўніцтва, планавання і рэалізацыі культурных праектаў. У фокус даследчыцкага асэнсавання патрапляюць не толькі арыгінальныя мастацкія, інтэрпрэтацыйная тэксты, але і публіцыстыка, эпісталярная спадчына, якія істотна ўзбагачаюць кантэкстуальнае бачанне часу, індывідуальна-аўстарскага і калектыўнага складнікаў.
Databáze: OpenAIRE