Popis: |
У беларускай тэрміналогіі лесаводства прадстаўлены розныя структурна-граматычныя тыпы спецыяльных найменняў: невытворныя і вытворныя тэрміны-словы, двух-, трох- і шматкампанентныя тэрміны. На сучасным этапе аснову лесаводчай лексікі складаюць састаўныя тэрміны. Сярод іх найбольшай прадуктыўнасцю характарызуюцца двухлексемныя словазлучэнні з назоўнікам у якасці галоўнага кампанента, бо яны найбольш поўна адпавядаюць патрабаванням аптымальнай даўжыні тэрміна і сэнсавай кампактнасці выказвання. |