Проза Галіны Багданавай: асаблівасці творчай манеры

Jazyk: běloruština
Rok vydání: 2023
Předmět:
Popis: У артыкуле ўпершыню ў айчыннай гуманітарнай навуцы разглядаецца спецыфіка творчай манеры беларускай пісьменніцы Галіны Багданавай у ракурсе праблемы ўзаемадзеяння розных відаў мастацтва ў літаратурным тэксце. Асаблівасці выяўляюцца не толькі на прыкладзе празаічных твораў пісьменніцы, дзе героямі з’яўляюцца вядомыя прадстаўнікі розных відаў мастацтва, у якіх аўтар творчым уяўленнем рэканструюе тэмпаральныя пласты і абыгрывае гісторыю стварэння пэўнага вядомага твора мастацтва. У матэрыяле прадстаўлены як раннія творы пісьменніцы (напрыклад, аповесць «Дом іхняе мары», апавяданні «Супер-8», «Вязальшчыца» і інш.), так і апошнія яе прыжыццёва выдадзеныя творы («Радэнава вакханка», «Прыгожая прыйшла», «Белая ружа Гаўдзі» і інш.). Таксама разглядаюцца творы, напісаныя ў розных празаічных жанрах (аповесць, апавяданне, прыпавесць). У iх з дапамогай мастацкіх сродкаў раскрываюцца асаблівасці светаўспрымання творчага чалавека, што паказваецца ў сувязі з раскрыццём унутранага свету творцы і псіхалогіі творчасці. Улічваючы вышэйпералiчанае, можна гаварыць пра такую асаблівасць прозы пісьменніцы, як інтэрмедыяльнасць – пранікненне элементаў твораў іншых відаў мастацтва ў літаратуру, мадэляванне матэрыяльнай фактуры іншага віду мастацтва ў літаратуры
Databáze: OpenAIRE