Popis: |
Мова, з'яўляючыся адлюстраваннем культуры і ментальнасці нацыі, утрымлівае ў сабе ўнікальны нацыянальна-культурны код. Сувязь паміж мовай і культурай найбольш ярка прадстаўлена на лексічным узроўні, у прыватнасці, праз культурна-маркіраваную лексіку, якая і адлюстроўвае ў значнай ступені найбольш важныя фрагменты моўнай карціны свету. У артыкуле прааналізаваны некаторыя асаблівасці выкарыстання культурна-маркіраванай лексікі ў папулярных беларускіх перыядычных выданнях "Наша слова", "Звязда", "Культура", "Новы час". |