Popis: |
У лінгвакраіназнаўчым слоўніку беларускіх прыказак у адпаведнасці з яго новай канцэпцыяй трэба адлюстроўваць тры катэгорыі адзінак: спецыфічна беларускія адзінкі, нацыянальна адметныя варыянты ўніверсальных прыказак, нацыянальна-культурна маркіраваныя варыянты інтэрнацыянальных прыказак. Даследаванне выканана ў межах НДР "Беларуская фразеалогія, парэміялогія, моўная афарыстыка ў кантэксце еўрапейскіх моў і культур (сінхранічны і дыяхранічны аспекты)" (ДР № 20211335) падпраграмы "Беларуская мова і літаратура" Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў "Грамадства і гуманітарная бяспека беларускай дзяржавы" на 2021-2025 гг. |